Редактор. Масенжны дзядок (белорусская народная сказка)

Быў сабе гаспадар і меў трох сыноў: двох разумных, а трэці дурань. Да таго гаспадара упадзілося нешто ў пшаніцу і што дзень — по моргу з’едало. Паслаў той гаспадар на першую ноч старшага сына вартаваць; ён пашоў, сідзеў, сідзеў, а пад самы дзень заснуў і рана, як устаў, то пшаніцу знашоў нецэлую. На другую ноч пашоў серэдні, і ён таксама заснуў пад дзень — і нешто з’ело пшаніцу. На трэцюю ноч пашоў дурань; ён, як толькі прышоў, так з вечара і лёг спаць, а пад дзень устаў і сядзіць — аж прылятае пташка. Ён падкраўся і злавіў тую пташку і ўсадзіў ў мех, і сам лёг спаць.

На другі дзень рано прыходзяць браты старшые глядзець пшаніцы — аж пшаніца цэлая, а дурань спіць. Яны пабудзілі дурня і сталі пытаць: «Чаму сягоння цэлая пшаніца?» Ён расказаў братам усе, як было, і паказаў пташку, каторая сідзела ў меху. Яны адабралі ад дурня тую пташку і паняслі бацьку на паказ. Прышоўшы да бацька, яны сказалі, што дурань спіць і што яны злавілі пташку, каторая сядзела на пшаніцы і ела. Бацька, разглядзеўшы тую пташку, панес её да круля. Круль узяў пташку, заплаціў за яё мужыку і казаў замкнуць да склепу, а ключ аддаў жонцы.



Сядзела тая пташка, сядзела ў склепе, аж падбег пад дзвері маленкі кралевіч. Дак тая пташка зачыная прасіць у кралевіча чалавечаскім голасам, каб ён яё выпусціў. «Як же я магу выпусціць, калі ключ ад склепу ў маей маткі на шыі?» — сказаў кралевіч. «Вазьмі падлащыся да маткі, адкрадзі ключ і мяне выпусці», — сказала пташка. Той кралевіч так і зрабіў: прышоў да маткі, зачаў песціцца, адкраў ключ і выпусціў тую пташку; а тая пташка — то быў масенжны дзядок, і ён, выходзячы з склепу, сказаў кралевічу: «Як чаго табе будзе трэба, то толькі выйдзі на двор і скажы: масенжны дзедку, памажы мне! — то я зараз прыстаўлюся, і чаго толькі будзе трэба, то ўсё зраблю».

На другі дзень круль паспрашаў гасцей, каб паглядзелі такой дзіўнай пташкі. Паз’ежджаліся госці глядзець пташкі і па абедзе пашлі да склепу; прыходяць туда, адамкнулі склеп; аж пташкі няма! Кароль зараз да жонкі, бо ў яё былі ключы. Жонка бажылася, прысягалася, што не выпущала пташки, але ёй не верылі і прысудзілі яё страціць. Плакала яна, плакала, а после прыпамінае, што коло яё песціўся сын і пэўно ён адкраў ключы; яна гэта сказала мужу і ўсем гасцям. Госці адны казалі, каб сына павесіць, другіе казалі — каб утапіць, а адзін із гасцей кажэ, што пашыць яму свіны кажушок і пусціць ў свет. Усе на гэта згадзіліся. Матка вельмі плакала, а после, бачучы, што плач не паможэ, казала прынясці той свіны кажушок і панашівала ў яго грошей прынаймней тысяч сто бумажкамі і золотом, і выправадзіла яго.

Ён узяў кіёк дый пашоў. Ідзе ён, плачэ, што яму начаць? Аж прыходзіць яму на мысль масенжны дзядок; ён взашоў на гору і сказаў: «Масенжны дзедку! Памажы мне». Дак зараз той дзядок прышоў да яго і запытаўся: чаго яму трэба? Ён расказаў ўсе, як было, і прасіў, каб яму памог. Дзядок, падумаўшы, сказаў: «Ідзі ты за моро да караля і прасі яго, каб прыняў цябе за кухціка; як ён цябе прыме, то зараз будзе вайна, і ты папрасіся ў кухара, каб цябе пазволіў пайці паглядзець той вайны, і як ён цябе пазволіць, то выйдзі за варота і пакліч мяне».

Той кралевіч паслухаў дзедка і пашоў; прыходзіць ён за моро — аж стаіць палац, і на дваре пахаджая круль. Кралевіч ў свіным кажушку падышоў да караля і стаў прасіцца каб прыняў яго да сябе за кухціка. Кароль згадзіўся і казаў ісці да кухні. Служыў ён у караля год, другі, аж на трэцём гаду зрабілася вайна. Круль пазбіраў войско, сам вабраўся і паехаў на вайну. Кухцік, даведаўшыся, што кароль паехаў, зачаў прасіцца ў кухара, каб яму пазволіў паглядзець вайны; кухар не хацеў пазволіць, але кралевіч даў кухару пяць рублеў, і ён яму пазволіў. Кралевіч вышаў за браму і зачаў клікаць масенжного дзедка.

Дзядок зараз прыставіўся, даў яму каня, вабраў ў ахвіцэрскае адзене, даў меч, даў сярэбранае яблыко і сказаў: «Ты на вайне гэтым мечом паб’еш усё непрыяцельскае войско; круль цябе будзе прасіць да свайго палацу, але ты не йдзі; а гэтое яблыко, як вернешся да палацу, то будзеш качаць, і будзе ў цябе прасіць кралеўна гэтаго яблычка, то ты тагды аддай ёй, калі яна пазволіць пераначаваць цябе ў кралеўны пакоі ў парозе». Кралевіч так і зрабіў: паехаў на вайну, пабіў ўсё войско; кароль прасіў, каб ён заехаў да палацу, але ён не згадзіўся.

После, прыехаўшы дадому, переадзеўся ў свой свіны кажушок, прышоў да кухні; там, памыўшы начынё, зачаў качаць срэбнае яблычко — аж уходзіць кралеўна і як убачыла тое яблычко, так і зачала прасіць у яго, каб ён прадаў. «Я нічого болей не хачу, толькі — каб кралеўна пазволіла ў сваём пакоі ў парозе пераначаваць». — «Добра!» — сказала кралеўна і ўзяла яблычко. Як прышла ноч, кралевіч пашоў да кралеўны пакою, пераначаваў ў парозе і вернуўся да кухні.

Церэз гадоў два ізноў зрабілася вайна; кароль таксама пазбіраў войска і паехаў. Кухцік выпрасіўся ў кухара на вайну, взашоў за браму, крыкнуў на дзедка, і ён зараз прыставіўся; даў кралевічу каня, вабраў ў ахвіцэрскае адзене, даў залатое яблыко і казаў аддаць яго кралеўне, тагды, калі яна пазволіць пераначаваць каля свайго ложка. Кралевіч таксама пабіў непрыяцельскае войско; круль прасіў яго да палацу, але ён не згадзіўся і вернуўся дадому. Памыўшы начынё, зачаў качаць і забаўляцца с сваім яблыкам — аж ізноў вайшла кралеўна і зачала прасіць, каб ён прадаў яблычко. Ён адказаў, што жаднай платы не хоча, толькі хоча — каб пазволіла яму пераначаваць пры сваём ложку. Кралеўна пазволіла і ўзяла яблычко. Кралевич сабраўся, пашоў ў кралеўны пакой, пераначаваў каля кралеўны ложка і назаўтра пашоў да кухні і прыняўся да сваёй работы.

Церэз тры года ізноў зрабілася вайна. Круль пазбіраў сваё войска і сам паехаў на вайну. Кралевіч, выпрасіўшыся ў кухара, пашоў паглядзець нібыто вайны. Вышаўшы за браму, паклікаў масенжного дзедка; ён зараз прыставіўся, даў яму яшчэ лепшаго каня і яблычко такое, як сонцо, і сказаў: «Ты ізноў паб’еш усё непрыяцельскае войско, цябе раняць ў руку, круль будзе прасіць да сабе, але ты не едзь; а гэтое яблыко аддасі кралеўне тагды, калі яна пазволіць пераначаваць цябе на сваём ложку». Кралевіч, сеўшы на каня, паляцеў на вайну; прыляцеўшы туды, зараз зачаў рубаць непрыяцельскае войска, перарубаў ўсех, але адзін шаблею ударыў кралевіча по руцэ і раніў яго. Кароль, убачыўшы, што яго ранілі, падскочыў зараз, зняў с шыі сваю хустку, абверцеў рану і, аддаўшы свой пярсцёнак на памятку, прасіў, каб ён заехаў да яго палацу адпачыць; але кралевич не захацеў, ўдарыў каня і схаваўся за гору. Круль вельмі быў рад, што тры вайны кончыў шчасліва і забраў многа другіх краёў.

Кралевіч пусціў каня, пераадзеўся ў свой свіны кажушок і прышоў да кухні. Там разпытываліся ў яго, што бачыў? І ён расказаў аб усём, як некі пан пабіў непрыяцельскае войска, як круль аддаў сваю хустку і свой пярсцёнак на памятку і як прасіў да сабе, але той пан не захацеў. Памыўшы сваім звычаем начынё і гаршкі, стаў сабе забаўляцца з яблыкам, каторае асвеціло цэлую кухню. Як ён забаўляўся з яблыкам, вайшла кралеўна да кухні і, ўбачыўшы такое яблычко, зачала вельмі прасіць, каб ён яго прадаў, і яна яму дасць толькі грошай, колькі ён хоча. Кралевіч ў свіным кажушку сказаў, што ён грошай не хоча, толькі хоча — каб кралеўна пазволіла пераначаваць на сваём ложку. Кралеўна згадзілася і казала паслаць кухціку сваю пасцель. Як надышла ноч, кухцік пашоў да кралеўны пакою, разабраўся і лёг на яё пасцелі.

Назаўтра кола гадзіны дванаццатой ў поўдзень прачхнуўся, кралевіч и казаў прасіць да сабе круля. Круль, здівіўшыся, вабраўся ў мундір, сеў ў карэту і прыехаў. Прыехаўшы пад палац, зараз убачыў стражу незнаёмую, але яна яго ўсюды прапускала, і кароль дашоў да кралевіча пакою. Як толькі адамкнуў дзверы, кралевіч падбег спатыкаць, прывітаўся с каралем і прасіў сядзець. Кароль зараз пазнаў таго, каторы быў тры разы на вайне і ўсе тры разы пабіў непрыяцельскае войска; также пазнаў на кралевіча руцэ сваю хустку і на пальцы пярсцёнак. Круль зачаў абнімаць кралевіча, што яму памог на вайне, і павёў да сваёй дачкі. А кралеўна даўно яго палюбіла, бо быў вельмі харошы, і зараз з нім заручылася. На заручынах кралевіч расказаў, як яго выгналі з дому, як масенжны дзядок ім апекаваўся, як ён прышоў за моро, як даў яму той дзядок яблыка.

Па заручынах у тры нядзелі было вяселле вельмі гучное, а па вяселлі паехалі да родзіцаў кралевіча. Бацькі іх не пазналі, бо мелі свайго сына за прапаўшаго: вельмі былі рады, што сын знашоўся, а асабліва маці, каторая зачала разпытывацца: якім способам ён зайшоў так далёко? Кралевіч зараз аб масенжном дзедку, як ён яго завёў аж за моро, як ён служыў за кухціка, як быў на вайне; разказаў аб яблыках, а после — як адкрыўся крулю і як заручыўся і ажаніўся с кралеўнаю. Жылі яны шчаслівы доўга; а после бацькі кралеўны і кралевіча паўміралі і пазапісывалі сваі кралеўства ім. А масенжны дзядок быў ў іх аж да смерці і многа ім памагаў ў усём, а асабліва ў вайне. Часто яны рабілі балы, на каторых і я быў, мёд-віно піў; па барадзе цякло, а ў роце не было.

Просмотров: 293
Категория: По направлениям » Для детского сада » Сказки для детей дошкольного возраста




Другие новости по теме:

  • Харив Наталья Владимировна. Проект непосредственно образовательной деятельности «Поначалу в жизни нашей было всё не так …»
  • Климанова Вера Владимировна. Друг ты мне или так?
  • Нежейко Яна. Эссе — Нежейко Яна
  • Камышанова Яна. Эссе — Камышанова Яна
  • Каплиёва Яна. Эссе — Каплиёва Яна
  • Шамонин Виктор Захарович. Ты даёшь мне ключ от рая? - стихи родителям
  • Троян Юлия Николаевна. Конспект интегрированного занятия по патриотическому воспитанию «Нашей Родины войска»
  • Данилова Яна Владимировна. Эссе — Данилова Яна Владимировна
  • Мазилина Яна Юрьевна. Поделки на новый год — 'Елочка из салфеток'
  • Зыбцева Елена Александровна. Что такое мелкая моторика и почему так важно её развивать?
  • Янкина Яна Леонидовна. Сказкотерапия
  • Свидлер Яна Валериевна. Содержание коррекционно-развивающей работы с дошкольниками в условиях логопедического пункта ДОУ
  • Яна Цейко. ПРОЕТ 'Огород на подоконнике'
  • Чернова Яна. Спортивное развлечение по ПДД
  • Куценко Яна Викторовна. Осторожно, антиигрушки!!!
  • Чернихова Яна Викторовна. Поделки из камешков
  • Яна Горбунова. Психологическое здоровье детей дошкольного возраста
  • Яна Горбунова. Разработка родительского собрания 'Поощрения и наказания'
  • Плехова Яна Александровна. Комплексно – тематическая неделя «ОСЕНЬ»
  • Харина Яна Владимировна. Использование нетрадиционных коррекционно — развивающих игр
  • Саранина Яна Николаевна. Занятие «Волшебное превращение головастика в лягушку»
  • Яна Горбунова. Родительское собрание для родителей будущих первоклассников
  • Мантулова Яна Александровна. Сценарий родительского собрания «Конкурс интеллектуалов»
  • Киселева Яна Юрьевна. Книжка – раскладушка «В волшебном мире сказок»
  • Забалуева Яна Александровна. Нормы словарного запаса ребенка по возрастам
  • Высокина Яна Васильевна. Сохранение жизни и здоровья детей на дорогах
  • Исакова Яна Сергеевна Иванова Марина Михайловна Нечаева Татьяна Владимировна. «Система коррекционно-развивающих занятий для детей пятого года жизни «Речевая радуга».
  • Нежейко Яна. КАК ПРЕОДОЛЕТЬ ТРУДНОСТИ В ОБУЧЕНИИ ПОСРЕДСТВОМ КИНЕЗИОЛОГИЧЕСКИХ УПРАЖНЕНИЙ
  • Капцова Яна Ивановна. Спортивные мероприятия «Папа, мама, я – спортивная семья»
  • Плехова Яна Александровна. Презентация 'Комплексно — тематическая неделя 'Пожарная безопасность'



  • ---
    Разместите, пожалуйста, ссылку на эту страницу на своём веб-сайте:

    Код для вставки на сайт или в блог:       
    Код для вставки в форум (BBCode):       
    Прямая ссылка на эту публикацию:       






    Данный материал НЕ НАРУШАЕТ авторские права никаких физических или юридических лиц.
    Если это не так - свяжитесь с администрацией сайта.
    Материал будет немедленно удален.
    Электронная версия этой публикации предоставляется только в ознакомительных целях.
    Для дальнейшего её использования Вам необходимо будет
    приобрести бумажный (электронный, аудио) вариант у правообладателей.

    На сайте «Глубинная психология: учения и методики» представлены статьи, направления, методики по психологии, психоанализу, психотерапии, психодиагностике, судьбоанализу, психологическому консультированию; игры и упражнения для тренингов; биографии великих людей; притчи и сказки; пословицы и поговорки; а также словари и энциклопедии по психологии, медицине, философии, социологии, религии, педагогике. Все книги (аудиокниги), находящиеся на нашем сайте, Вы можете скачать бесплатно без всяких платных смс и даже без регистрации. Все словарные статьи и труды великих авторов можно читать онлайн.







    Locations of visitors to this page



          <НА ГЛАВНУЮ>      Обратная связь